Дэпартаментам лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў пры Міністэрстве аховы здароўя і сацыяльнага развіцця Кыргызскай Рэспубліцы выдадзена рэгістрацыйнае пасведчанне на камбінаваную вектарную вакцыну для прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі, выкліканай вірусам SARS-CoV-2 Гам-Ковід-Вак ( «Спадарожнік V»). Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя, перадае [1] агенцтва Кабар.
Рэгістрацыя вакцыны ў Кыргызскай Рэспубліцы дасць магчымасць у бліжэйшы час правесці вакцынацыю насельніцтва для прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі.
Гам-Ковід-Вак — гэта камбінаваная вектарная вакцына, атрыманая біятэхналагічным шляхам, пры якім не выкарыстоўваецца патагенны для чалавека вірус SARS-CoV-2. Прэпарат складаецца з двух кампанентаў, у склад кожнага з якіх уваходзіць рэкамбінантны адэнавірусны вектар на аснове адэнавірусу чалавека.
Спасылкі
[1] http://kabar.kg/news/vaktcinu-sputnik-v-zaregistrirovali-v-kyrgyzstane/
[2] https://zviazda.by/be/tags/spadarozhnik-v
[3] https://zviazda.by/be/tags/vakncyna
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[5] https://zviazda.by/be/tags/kyrgyzstan