Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Імператара Японіі Нарухіта з нацыянальным святам — Днём нараджэння Імператара, паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў сваю ўпэўненасць у далейшым дынамічным развіцці плённага, заснаванага на даверы і ўзаемаразуменні дыялогу паміж Мінскам і Токіа.
«У трыццаць пятую гадавіну катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі і дзясятую гадавіну Вялікага ўсходне-японскага землетрасення з чуллівасцю ўзгадваю ўзаемную дапамогу і падтрымку пры аднаўленні пацярпелых рэгіёнаў дзвюх краін. Цяжкія выпрабаванні, з якімі сутыкнуліся Беларусь і Японія, зрабілі нашы геаграфічна далёкія дзяржавы больш блізкімі па духу», — гаворыцца ў віншаванні.
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/pozdravlenie-imperatoru-yaponii-naruhito
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/yaponiya