Беларускія банкі ў 2020 годзе накіравалі на дабрачыннасць больш за Br35 млн, паведамілі БЕЛТА [1] у Асацыяцыі беларускіх банкаў.
Каля паловы гэтай сумы было накіравана на развіццё фізкультуры і спорту, устаноў адукацыі, яшчэ траціна — на падтрымку ўстаноў аховы здароўя ва ўмовах няпростай эпідсітуацыі. Дапамога аказваецца таксама інвалідам, ветэранам, шматдзетным сем’ям, сродкі накіроўваюцца і на іншыя сацыяльна значныя мэты.
«Усведамляючы сваю сацыяльную адказнасць, крэдытна-фінансавыя ўстановы штогод вылучаюць значныя сумы на дабрачыннасць. Пры гэтым дадатковую матэрыяльную дапамогу аказваюць таксама даччыныя кампаніі і супрацоўнікі банкаў сваімі асабістымі сродкамі. І гэтая добрая традыцыя будзе працягнута», — адзначыў старшыня АББ Уладзімір Драгун.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/belorusskie-banki-v-2020-godu-napravili-na-blagotvoritelnost-bolee-br35-mln-429869-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/banki
[3] https://zviazda.by/be/tags/dabrachynnasc