У Слоніме двухгадовая дзяўчынка з'ела банку таблетак. Дзіця выратавалі, яе здароўю нішто не пагражае, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Інцыдэнт адбыўся ў добрай сям’і. Мама дастала з аптэчкі банку таблетак, якія прапісалі дзіцяці, і адлучылася на некалькі хвілін у іншы пакой. Калі вярнулася, убачыла пустую ёмістасць і дзяўчынку, якая гуляла побач Мама тут жа выклікала хуткую дапамогу. Медыкі аператыўна прамылі страўнік дзіцяці. На шчасце, шкоды здароўю прычынена не было.
«Варта прызнаць, што дзяўчынка не па гадах развітая і камунікабельная. У ІСН Слонімскага РАУС патлумачылі, што менавіта дапытлівасць малой і хвілінная няўважлівасць мамы ледзь не прывялі да бяды. Дзяўчынка распавяла, што выпіла лекі з цікаўнасці і паабяцала, што больш так рабіць не будзе», — распавялі ў міліцыі.
Праваахоўнікі просяць бацькоў больш уважліва сачыць за сваімі дзецьмі, асабліва калі яны растуць дапытлівымі і актыўнымі.
БелТА [1]
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-slonime-dvuhletnjaja-devochka-sjela-banku-tabletok-429875-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/slonim
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzicya
[4] https://zviazda.by/be/tags/leki