Туман, снег і галалёдзіца на асобных участках дарог чакаюцца ў Беларусі 24 лютага, паведамілі [1] ў Белгідрамеце.
У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны, днём пераважна па ўсходняй палове пройдуць ападкі — снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Ноччу па паўночным усходзе месцамі прагназуецца моцны снег, мяцеліца. У асобных раёнах чакаюцца туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 4-9 м/с, ноччу па ўсходзе парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля па захадзе да мінус 14 градусаў па ўсходзе Беларусі. Днём будзе плюс 4-10, па ўсходзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.
БелТА [2]
Спасылкі
[1] http://pogoda.by
[2] https://www.belta.by/society/view/tuman-sneg-i-gololeditsa-ozhidajutsja-v-belarusi-24-fevralja-429866-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore