Уладзімір МАКЕЙ, міністр замежных спраў
(падчас выступлення на 46-й сесіі Савета ААН па правах чалавека ў Жэневе):
«Беларусь — маладая, незалежная дзяржава, якая паслядоўна развіваецца эвалюцыйным шляхам. Мы ніколі не сцвярджалі, што наша краіна ідэальная, але мы катэгарычна не згодныя з суб'ектыўнымі абвінавачваннямі ў парушэннях правоў чалавека, якія гучаць на наш адрас у Савеце ААН па правах чалавека з боку шэрагу яго членаў. Няма прычын для эксклюзіўнай увагі да Беларусі па тэме правоў чалавека, акрамя як з выключнай мэтай палітычнага ціску на законны ўрад».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert