Цяжка сказаць, што апошні год быў багаты на культурныя падзеі — пандэмія зрабіла сваю справу. Таму цяпер амаль кожны спектакль або выстаўка ўспрымаюцца з вялікай радасцю і ўвагай. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі таксама вяртаецца ў рабочы стан: 19 лютага адбыўся паказ трагікамедыі «Прафіт» па матывах знакамітай п'есы расійскага драматурга Астроўскага «Даходнае месца», у пастаноўцы Аляксандра Гарцуева.
Дзеянне перанесена ў наш час, п'еса атрымала пазнаку «трагікамедыя з жыцця дзяржслужачых». Галоўны герой «Прафіту» па прозвішчы Жадаў павінен зрабіць маральны выбар: жыць багата, але ганебна, або не прадаваць сябе і свае прынцыпы.
Нягледзячы на некаторую гратэскнасць і камічнасць, спектакль падымае важныя сацыяльныя пытанні. Як не страціць сябе сярод іншых? Як выбраць работу, якая будзе прыносіць не толькі грошы, але і душэўны спакой?
Стыльная манахромная сцэнаграфія Юрыя Саламонава яшчэ мацней выяўляе праблему, з якой сутыкнуўся галоўны герой пастаноўкі.
Каб лепш адчуць настрой «Прафіту», глядзіце фотарэпартаж Яна Хведчына.
Арына КАРПОВІЧ
Фота Яна ХВЕДЧЫНА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/aryna-karpovich
[2] https://zviazda.by/be/author/yan-hvedchyn
[3] https://zviazda.by/be/kultura
[4] https://zviazda.by/be/teatr
[5] https://zviazda.by/be/tags/premera
[6] https://zviazda.by/be/tags/respublikanski-teatr-belaruskay-dramaturgii