У некаторых выпадках выявіць прыкметы фаташопу і мантажу можна дзякуючы назіральнасці. Зразумець, што перад вамі адрэдагаваная фатаграфія, можна ў тым выпадку, калі старанна вывучыць асобныя дэталі. Пра гэта паведамляе ria.ru [1] са спасылкай на дырэктара Інстытута інфармацыйных тэхналогій універсітэта «Сінергія» Станіслава Косарава.
— Калі на здымку група людзей, палічыце, колькі ў іх рук і ног, паглядзіце на святло і цені. Пераканайцеся, што ўсе аб’екты адкідаюць цень у правільны бок, а таксама ці не прысутнічаюць на здымку безгаспадарныя цені, — расказаў спецыяліст.
Часам пры спецыяльным скрыўленні якіх-небудзь аб’ектаў на фатаграфіі, напрыклад пры выраўноўванні авала твару, скажаецца і задні фон, а таксама аб’екты, якія знаходзяцца ўдалечыні.
Акрамя таго, можна загрузіць здымак у пашукавікі Яндэкс ці Google, дзе карыстальнікам даступная функцыя пошуку зыходных малюнкаў. Гэта дапаможа знайсці арыгінал і зразумець, што менавіта рэдагавалася.
Спасылкі
[1] http://ria.ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota
[3] https://zviazda.by/be/tags/fatagrafiya