Юрый Гнілазуб і яго сын Дзяніс у марозныя дні сачылі за станам дарог гаспадаркі «Гарадзілава» Маладзечанскага раёна, рабілі праезды для іншай аўтатэхнікі на малочнатаварныя фермы, чысцілі ад снегу прасёлкі да блізкіх і далёкіх вёсак.
Таксама вазілі салому на цялятнікі, выконвалі іншыя работы, каб працоўны рытм гаспадаркі ні на хвіліну не спыняўся. Ім даверылі самую надзейную і магутную тэхніку. Старэйшы з механізатарскай дынастыі — Юрый Міхайлавіч — працуе ў «Гарадзілаве» ўжо трыццаць пяць гадоў, на сваім «Амкадоры» ў вяснова-восеньскі сезон удзельнічае ў загатоўцы кармоў для буйной рагатай жывёлы, трамбуе сіласныя траншэі, у час жніва шчыруе на зернетаку. Сем гадоў таму ў калектыў аўтатрактарнага парка гаспадаркі ўліўся і яго сын. Цяпер Дзяніс — штогадовы ўдзельнік жніва, адзін з найлепшых кіроўцаў на адвозцы збожжа з хлебных палёў. Як праверанаму спецыялісту, яму даверылі легенду трактарнай тэхнікі — «Fendt-936».
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya