Суверэнныя дзяржавы змогуць выжываць у сучасным свеце толькі ў складзе рэгіянальных саюзаў. Такое меркаванне выказаў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных у праграме «Аб'ектыўНа» на тэлеканале АНТ [1].
«Мы жорстка знаходзімся ў працэсе падзелу. Суверэнныя дзяржавы будуць выжываць у гэтых умовах не паасобку, а толькі ў складзе рэгіянальных саюзаў — палітычных, эканамічных і ваенных», — адзначыў Андрэй Савіных.
Паводле слоў дэпутата, ускосна гэты тэзіс пацвердзіла і Мюнхенская канферэнцыя, якая была закліканая прадэманстраваць адзінства Захаду. Яна адбылася 19 лютага.
У гэтай сувязі парламентарый таксама нагадаў словы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, якія прагучалі на VI Усебеларускім народным сходзе. Кіраўнік дзяржавы тады заявіў, што свет уступіў у перыяд маштабнай трансфармацыі і ўсе вядучыя гульцы ўключыліся ў барацьбу за перадзел зон свайго ўплыву.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] http://www.ont.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/andrey-savinyh