Больш за 2 300 крымінальных спраў экстрэмісцкай скіраванасці распачата і расследуецца падраздзяленнямі Следчага камітэта Беларусі з лета 2020 г. Аб гэтым 24 лютага заявіў кіраўнік ведамства Іван Наскевіч пасля сустрэчы асабістага саставу з дэлегатам Усебеларускага народнага сходу Аляксандрам Шпакоўскім, паведамляе [1] агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на тэлеканал «Беларусь 1» [2].
— Відавочна, што ўсе праваахоўнікі ацэньваюць вынікі сходу праз прызму постэлектаральных падзей, пачынаючы з лета 2020 года. Следчы камітэт расследуе больш за 2 300 крымінальных спраў экстрэмісцкай накіраванасці, — сказаў старшыня СК. — Галоўная выснова, якую мы вынеслі, — увесь праваахоўны блок, у тым ліку СК, настроены на захаванне незалежнасці і суверэнітэту дзяржавы, законнасці і правапарадку ў краіне.
Па словах Івана Наскевіча, прынятыя на УНС рашэнні будуць адназначным арыенцірам для развіцця і далейшай дзейнасці СК.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/bolee-2-300-ugolovnyh-del-ekstremistskoj-napravlennosti-rassleduetsya-s-leta-2020-g-sk/
[2] https://www.tvr.by/news/obshchestvo/sledovateli_vstretilis_s_delegatom_vsebelorusskogo_narodnogo_sobraniya/
[3] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava