Разбіць яшчэ адзін ружоўнік плануюць у сталіцы ў 2021 г. Аб гэтым агенцтву «Мінск-Навіны» паведаміла [1] кіраўнік службы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб'ектаў зялёнай гаспадаркі УП «Мінскзеленбуд» Анжаліка Пузанкова.
У 2020 г. ружоўнік створаны ўздоўж пр. Незалежнасці ў раёне Белдзяржцырка. У гэтым годзе насупраць яго, з боку парка Я. Купалы, з'явіцца яшчэ адзін.
— Акрамя таго падсадзілі ружы ў ружанцы каля будынку Нацыянальнай бібліятэкі, — сказала Анжаліка Пузанкова.
Яна дадала, што мінулай восенню ў сталіцы актыўна высаджвалі мнагалетнік. Акцэнт на іх будзе зроблены і маючай адбыцца вясной. У горадзе высадзяць гейхеры, касачы, седумы, асцільбы, хосты, глебапакроўныя расліны, скампанаваныя ў кветкавыя кампазіцыі такім чынам, каб красаванне на іх працягвалася як мага даўжэй, а дэкаратыўны выгляд захоўваўся нават зімой. Такія кампазіцыі створаць ва ўсіх раёнах горада.
Прэв’ю: МН
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-etom-godu-v-minske-sozdadut-eshhe-odin-rozarij/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/kvetki
[4] https://zviazda.by/be/tags/dobrauparadkavanne