Беларускі тэатр «Лялька» ў Віцебску 27 лютага пакажа прэм’еру спектакля «Ох і залатая табакерка» па матывах беларускай народнай казкі, паведамілі ў установе.
Аўтар пастаноўкі — заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, мастацкі кіраўнік тэатра Віктар Клімчук. Сцэнаграфія, лялькі і касцюмы Дзмітрыя Гарылевіча, музычнае афармленне Алены Пеле, харэаграфія Дзіяны Юрчанка.
Пастаноўка прасякнута народнай мудрасцю: шлях да сапраўднага шчасця няпросты. Аднак калі пастарацца, можна знайсці выйсце нават з самай складанай сітуацыі. Гэта і трэба будзе зрабіць герою казкі Янку. «Музыканты-казачнікі, гуляючы і жартам, спрабуюць высветліць, ці ёсць на свеце лёгкае шчасце. І герой праз мноства выпрабаванняў вучыцца шукаць сапраўдную сілу ва ўласным сэрцы і ў сэрцах верных сяброў», — адзначылі ў лялечным тэатры.
Казку распавядуць акцёры Дзяніс Кальянаў, Юрый Франкаў, Дар’я Зімніцкая, Аляксей Макарскі і Аляксандра Бурдзілоўская.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/teatr
[2] https://zviazda.by/be/tags/lyalki
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-teatr-lyalka-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-teatr-lyalka