Раніцай 25 лютага на 21-м км ўнутранага кальца МКАД легкавік насмерць збіў пешахода. На месцы працуюць следчыя, паведамілі [1] ў Telegram-канале СК.
Аўтамабіль Volkswagen, якім кіраваў 28-гадовы вадзіцель, збіў мужчыну, які знаходзіўся на праезнай часткі. Пешаход памёр на месцы здарэння ад атрыманых траўмаў. Асоба загінулага ўстанаўліваецца.
Следчыя разам з супрацоўнікамі ДАІ і ГКСЭ аглядаюць месца здарэння і дапытваюць відавочцаў. Узбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 ( «Парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека») КК Рэспублікі Беларусь.
Тых, хто валодае якімі-небудзь звесткамі аб дадзеным ДТЗ, просяць звяртацца па тэлефонах: 8 (017) 389-55-55 і 8 (033) 333-67-19.
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[4] https://zviazda.by/be/tags/mkad