Следчы камітэт паведаміў аб трагедыі ў адным з прыватных дамоў Брэста. Там знайшлі целы 48-гадовай жанчыны і яе 45-гадовага знаёмага.
Трывогу забіла маці жанчыны, бо апошняя ўчора не выйшла на працу, а на званкі калег не адказала. Тады з работы патэлефанавалі маці, яна занялася пошукамі дачкі і звярнулася ў міліцыю. У ходзе пошукавых мерапрыемстваў цела дачкі было знойдзена ў доме яе знаёмага. Гаспадар таксама быў мёртвы.
Сярод найбольш верагодных прычын гібелі людзей разглядаецца атручэнне чадным газам ад печы, якая знаходзіцца ў доме.
Устанавіць жа прычыну смерці спецыялісты змогуць пасля следчай праверкі і правядзення судова-медыцынскіх экспертыз, якія ўжо прызначаны.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[2] https://zviazda.by/be/tags/atruchenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet