Урадам зацверджаны план падрыхтоўкі (удзелу ў падрыхтоўцы) законапраектаў рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання ў 2021 годзе. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 24 лютага 2021 года № 106, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе ўрада.
У план унесены 33 законапраекты ў розных сферах. У прыватнасці, дакументам прадугледжана ўдасканаленне законаў з улікам практыкі іх прымянення: «Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь», «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў», «Аб архіўнай справе і справаводстве», «Аб знешняй працоўнай міграцыі», «Аб фізічнай культуры і спорце».
Пастанова вызначае таксама падрыхтоўку законапраектаў «Аб валанцёрскай дзейнасці», «Аб змяненні законаў па пытаннях барацьбы з карупцыяй», «Аб аб’яднаннях наймальнікаў», «Аб змяненні законаў па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў», «Аб змяненні законаў па пытаннях жывёльнага свету і генна-інжынернай дзейнасці».
Акрамя таго, у план ўключана падрыхтоўка канцэпцый законапраектаў: «Аб абыходжанні з генетычнымі рэсурсамі», «Аб акрэдытацыі ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі», «Аб дыпламатычнай службе».
Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання даручана забяспечыць своечасовую і якасную падрыхтоўку законапраектаў (канцэпцый законапраектаў), прадугледжаных планам, іх узгадненне з зацікаўленымі і прадстаўленне ў Саўмін ва ўстаноўленыя тэрміны. Таксама даручана сумесна з Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў вызначаць аб’ём работ і кірунак гэтай дзейнасці, а таксама забяспечваць удзел сваіх работнікаў у падрыхтоўцы законапраектаў.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/pravitelstvo-utverdilo-plan-podgotovki-zakonoproektov-v-2021-godu-430312-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/urad
[3] https://zviazda.by/be/tags/zakonapraekty