Пастановай Савета Міністраў ад 24 лютага 2021 года № 103 зацверджана дзяржаўная праграма «Энергазберажэнне» на 2021-2025 гады, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе ўрада.
Дакумент накіраваны на павышэнне эфектыўнасці вытворчай сферы нацыянальнай эканомікі і ўмацаванне энергетычнай бяспекі краіны.
Да стратэгічных задач e сферы энергазберажэння аднесены: зніжэнне залежнасці Беларусі ад імпартуемых энергарэсурсаў за кошт максімальна магчымага ўключэння ў паліўна-энергетычны баланс краіны ўласных паліўна-энергетычных рэсурсаў (ПЭР), уключаючы аднаўляльныя крыніцы энергіі (АКЭ); стрымліванне росту валавога спажывання ПЭР пры эканамічным развіцці краіны і збліжэнне энергаёмістасці ВУП Беларусі па парытэце пакупніцкай здольнасці са сярэднесусветным значэннем гэтага паказчыка.
Праграма складаецца з дзвюх падпраграм: «Павышэнне энергаэфектыўнасці» і «Развіццё выкарыстання мясцовых ПЭР, у тым ліку АКЭ».
У рамках выканання праграмы плануецца ажыццявіць мерапрыемствы, сярод якіх укараненне сучасных энергаэфектыўных тэхналогій, энергазберагальнага абсталявання, прыбораў і матэрыялаў; павышэнне эфектыўнасці работы энергетычных магутнасцяў; будаўніцтва, рэканструкцыя, мадэрнізацыя энергакрыніц з выкарыстаннем тэхналагічнага абсталявання, якое працуе на мясцовых ПЭР, у тым ліку аднаўляльных крыніцах энергіі.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2021 года.
Прэв’ю: ichi.pro
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/utverzhdena-gosprogramma-po-energosberezheniju-na-pjatiletku-430313-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/energazberazhenne