— На Усебеларускім народным сходзе, дэлегатам якога я быў, разгледжана стратэгія развіцця вёскі — гаворыць старшыня Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў Алег ЯКУБЧЫК. — Яшчэ на этапе падрыхтоўкі да сходу я размаўляў з многімі сельскім жыхарамі на гэту тэму.
Усе ў адзін голас адзначаюць, што за апошнія дзесяцігоддзі зроблена вельмі шмат для стварэння ўмоў жыцця на вёсцы, непазнавальна змянілася інфраструктура сельскіх населеных пунктаў. Уладкаванне аграгарадкоў было прарывам на пэўным этапе. А сёння трэба ісці далей. Гэта думка ўпэўнена прагучала і на сходзе.
Для жыцця на сяле ёсць усё: дабротнае жыллё і магчымасць яго будаўніцтва, гандаль, сацкультбыт. Вясковаму чалавеку зараз патрэбна рабочае месца, якое гарантуе годную зарплату і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Прыватны бізнес павінен рухацца ў глыбінку, развіваць не толькі гандаль, але і вытворчасць. Цяпер прадпрымальнік можа тут не толькі, умоўна кажучы, гаршкі ляпіць, але і выпускаць прадукцыю з дапамогай 3D-прынтара. Адлегласці ж па цяперашнім часе не маюць прынцыповага значэння.
Яшчэ адна задача на найбліжэйшую перспектыву — развіваць сельскагаспадарчы бізнес, маюцца на ўвазе фермерскія і сялянскія гаспадаркі. У гэтай сферы людзі павінны таксама атрымліваць легальныя пастаянныя рабочыя месцы. Неабходна спрасціць працэдуру найму як сезонных, так і пастаянных работнікаў — пра гэта не раз чуў ад фермераў.
Праграма на наступную пяцігодку прынятая, стратэгія развіцця вызначаная, зараз час распрацоўваць інструменты рэалізацыі як на заканадаўчым узроўні, так і ў практычным плане.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/malarycki-rayon
[5] https://zviazda.by/be/tags/vi-usebelaruski-narodny-shod