Дождж і мокры снег чакаюцца ў Беларусі 27 лютага, паведамілі [1] ў Белгідрамеце.
У суботу будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні 5-10 м / с, парывамі да 14 м / с, днём месцамі па захадзе — да 15-18 м / с.
Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад нуля да плюс 5 градусаў. Днём чакаецца 2-7 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 9 градусаў.
БелТА [2]
Спасылкі
[1] http://pogoda.by
[2] https://www.belta.by/society/view/dozhd-i-mokryj-sneg-ozhidajutsja-v-belarusi-27-fevralja-430438-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore