Сярэдні заробак работнікаў сельскай гаспадаркі ў 2020 годзе вырас на 16%. Пра гэта паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Іван Крупко падчас выніковага пасяджэння калегіі Мінсельгасхарча, інфармуе БЕЛТА [1].
«Прырост аб’ёмаў вытворчасці ў спалучэнні са спрыяльнай цэнавай кан’юнктурай і прынятымі рашэннямі па фінансаваму аздараўленню сельскагаспадарчых арганізацый спрыялі паляпшэнню аграрнай эканомікі. За 2020 год на 14% павялічылася выручка ад рэалізацыі прадукцыі, на 39% вырас прыбытак. Прырост выручкі і прыбылі спрыялі росту заработнай платы работнікаў сельскай гаспадаркі. У сярэднім за год яна склала Br885, або 116% да 2019 года, у тым ліку ў снежні — Br934», - распавёў Іван Крупко.
Паводле яго слоў, у галіне захоўваецца ўстойлівая тэндэнцыя да зніжэння колькасці стратных арганізацый і скарачэнні пратэрмінаваных фінансавых абавязацельстваў.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/srednjaja-zarplata-rabotnikov-selskogo-hozjajstva-v-2020-godu-vyrosla-na-16-430484-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/selskaya-gaspadarka