Раней было створана аддзяленне дзённага знаходжання для людзей з інваліднасцю і пажылых грамадзян у аграгарадку Жамчужны. Крыху пазней было прынята рашэнне аб стварэнні другога аддзялення ў Баранавічах, на тэрыторыі адміністрацыйнага будынка ТЦСАН. Былі адрамантаваны памяшканні і закуплена абсталяванне. У новае аддзяленне ўжо залічаны 25 чалавек.
Напрыклад, у кабінеце гуртковай работы наведвальнікі могуць займацца творчасцю і навучацца камп'ютарным азам. Па суседстве абсталяваны пакой сацыяльна-бытавой адаптацыі. Там ёсць кухонная мэбля, электрапліта, халадзільнік, пральная машына, мікрахвалевая печ і электрачайнік. У такой абстаноўцы спецыялісты дапамагаюць у навучанні інвалідам, каб тыя маглі самастойна абслугоўваць сябе. Трэці кабінет прызначаны для фізічнай рэабілітацыі. Там устаноўлены механічная бегавая дарожка, вела- і іншыя трэнажоры. Дадаткова набыты спартыўны інвентар: мячы, гімнастычныя палкі і палкі для скандынаўскай хады, дартс, гантэлі, шашкі, шахматы. Для зняцця напружання і расслаблення добраўпарадкаваны сэнсарны пакой з бескаркаснай мэбляй, пузырковай панэллю, сталом для пескаграфіі.
Таксама ў ТЦСАН Баранавіцкага раёна ёсць планы па адкрыцці яшчэ аднаго аддзялення — кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў. Яно размесціцца ў аднапавярховым будынку былога дзіцячага сада — школы ў вёсцы Прыазёрная. Сёлета выдзелены грошы на праектна-каштарысную дакументацыю. Пры наяўнасці фінансавання аддзяленне будзе адкрыта ў 2022—2023 гадах.
Прэв’ю: web-globus.de
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/sacyyalnaya-padtrymka
[3] https://zviazda.by/be/tags/sacyyalnaya-padtrymka
[4] https://zviazda.by/be/tags/baranavichy