Савет Бяспекі ААН аднагалосна прыняў рэзалюцыю аб справядлівым размеркаванні вакцын ад каранавіруса, прапанаваную Вялікабрытаніяй. Пра гэта паведамляе БЕЛТА [1] са спасылкай на ТАСС.
Галасаванне ў адпаведнасці з правіламі, якія дзейнічаюць падчас пандэміі, праходзіла з учорашняга дня ў пісьмовай форме. Дакумент заклікае да справядлівага размеркавання вакцын і заключэння перамір’я ў зонах канфлікту для правядзення вакцынацыі. Раней першы намеснік пастаяннага прадстаўніка Расійскай Федэрацыі пры ААН Дзмітрый Палянскі паведаміў, што Расія не выступае супраць рэзалюцыі, але хацела б удакладніць некаторыя фармулёўкі.
Прэв’ю: AP
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/sovet-bezopasnosti-oon-prinjal-rezoljutsiju-po-vaktsinatsii-430552-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/aan