Сейсмолагі зафіксавалі землятрус магнітудай 5,2 сёння на тэрыторыі Ісландыі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА [1] са спасылкай на ТАСС [2].
Як адзначаецца, эпіцэнтр знаходзіўся ў 268 км на паўднёвы ўсход ад Рэйк’явіка, насельніцтва якога складае каля 118 тыс. чалавек. Ачаг залягаў на глыбіні 5 км.
Звесткі аб пацярпелых і разбурэннях не паступалі.
За апошнія суткі ў рэгіёне было зафіксавана яшчэ некалькі падземных штуршкоў магнітудай ад 3,0 да 5,0.
Прэв’ю: kabar.kg
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/v-islandii-zafiksirovano-zemletrjasenie-magnitudoj-52-430575-2021/
[2] http://www.tass.ru
[3] https://zviazda.by/be/tags/islandyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/zemlyatrus