На асобных участках дарог рэспублікі 28 лютага чакаецца галалёдзіца, паведамілі [1] ў Белгідрамеце.
У нядзелю будзе воблачна, ноччу з праясненнямі. У начны час месцамі чакаюцца невялікія ападкі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі мокры снег, дождж. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі будзе слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні ўмераны, месцамі парывісты.
Тэмпература паветра ўначы ад мінус 4 да плюс 2, удзень — ад мінус 1 да плюс 6, па захадзе — да 8 градусаў цяпла.
Фота vitbichi.by
Спасылкі
[1] https://belgidromet.by/ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[3] https://zviazda.by/be/tags/galalyod
[4] https://zviazda.by/be/tags/galalyodzica