Баскетбалісты «Цмокi-Мiнск» выйшлі ў лідэры чэмпіянату Беларусі пасля першага этапу, паведамляе [1] БЕЛТА.
Сёння мінскія «драконы» ў апошнім матчы 20-га тура ва ўпартай барацьбе перайгралі на сваёй пляцоўцы гасцей з магілёўскага «Барысфена» з перавагай у шэсць ачкоў — 77:71 (00:13, 21:17, 15:16, 29:25). Самым выніковым у складзе пераможцаў стаў Раман Гесць, які набраў 15 ачкоў, у магілёўцаў 22 ачкі набраў Дзюпрэ Макбрайер.
Выніковае становішча ў першай шасцёрцы: «Цмокi-Мiнск» — 39 ачкоў, «Гродна-93» — 38, «Барысфен» — 37, «Імпульс-БДУІР» (Мінск) — 34, «Рубон» (Віцебск) — 32, «Гродна-93-ГрДУ» — 30.
У спаборніцтвах жаночых каманд матчы чарговага тура пройдуць 28 лютага. Становішча ў лідзіруючай групе пасля 19 тураў: «Цмокi-Мiнск» — 37 ачкоў, «Гарызонт» (Мінская вобласць) — 37, «Алімпія» (Гродна) — 32.
Фота БК «Цмокі-Мінск»
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/tsmoki-minsk-podnjalis-na-pervoe-mesto-v-basketbolnom-chempionate-belarusi-430600-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/cmoki-minsk-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/basketbol