zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Анлайн-сустрэча з паэтам

  • 28.02.2021 09:47

Цікавую імпрэзу зладзілі актывісты нарвскай суполкі “Сябры” ў Дзень роднай мовы — з удзелам паэта Канстанціна Цыбульскага


Хоць каранцінныя абмежаванні ўносяць карэктывы ў дзейнасць беларускіх суполак замежжа, ды актывісты таварыства “Сябры” здолелі адзначыць Дзень роднай мовы разам з сябрамі. Напярэдадні мы разаслалі ўсім запрашэнне на творчую сустрэчу з Канстанцінам Цыбульскім. Імпрэзу зладзілі на платформе Zoom апоўдні 21 лютага.

Канстанцін Цыбульскі — наш сябар. Песні на яго вершы вядомыя, ёсць у рэпертуары гуртоў “Песняры”, “Сябры”, “Бяседа”, “Пліса”, спевакоў. Помніцца, душэўна гучала песня “Зорачка” ў Нарве 6 ліпеня 2019‑га, калі ў гасцях у нас быў ансамбль “Пліса”. І мы, захопленыя творам, зладзілі кантакт з аўтарам верша. Ён прыязна ўспрыняў прапанову аб супрацы, восенню ў Мінску мы сустрэліся. У маі 2020‑га планавалі сустрэцца і ў Нарве, ды перашкодзіў кавід. Сёлета, спадзяемся, зладзім яго творчую вечарыну на сцэне ДК “Ругодив”.

У Zoom-імпрэзе паўдзельнічалі актывісты суполкі “Сябры”, падключылася больш за 30 гасцей з эстонскіх беларускіх таварыстваў (Йыхві, Тарту, Пярну), беларусы з латвійскіх Даўгаўпілса й Рыгі, расійскіх Масквы й Сургута, украінскага Чарнігава, іспанскага Мадрыда, іарданскага Амана. Вось яна, творчасць без межаў! Канстанцін Цыбульскі расказаў пра сваё жыццё ў паэзіі, чытаў вершы, песні спяваў ды адказаў на пытанні. Вітаў імпрэзу і Аляксей Зубко, першы сакратар Амбасады Беларусі ў Эстоніі. Прыемным сюрпрызам для спадара Канстанціна стала тое, што адзін з ягоных вершаў перакладзены на эстонскую мову — тое зрабіла ліцэістка Дарына Дмітрыева, таксама ўдзельніца Zoom-імпрэзы.

Пашырэнне ў свеце роднай культуры, у тым ліку й праз такія сустрэчы, — адзін з важных кірункаў дзейнасці суполкі “Сябры”. Мы лічым, што важна беларусам, дзе б ні жылі, заставацца патрыётамі Бацькаўшчыны. Пра тое, дарэчы, нагадвае і Канстанцін Цыбульскі ў вядомым “Сказе пра ката” [1] “У заморскіх рэстаранах/ Шыкуе блазната…/ А я любіць Айчыну/ Вучуся у ката”.

Віктар Байкачоў, г. Нарва

Нумар у фармаце PDF [2]

Тэгі:
  • газета Голас Радзімы [3]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2022 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by
Обслуживание в
weba.

Спасылкі
[1] https://www.facebook.com/syabrynarva/posts/2568625666785682
[2] https://zviazda.by/sites/default/files/gr-02-2021_small.pdf
[3] https://zviazda.by/be/tags/gazeta-golas-radzimy