Таццяна Брэдзелева перамагла ў міжнародным конкурсе «Ms.& Mrs. Top of the World Classic 2020», паведамляе [1] агенцтва «Мінск-Навіны».
Беларусь упершыню далучылася да гэтага конкурсу. Яго ўдзельніцы — жанчыны, старэйшыя за 46 гадоў, якія сваім прыкладам даказваюць — прывабнай можна заставацца ў любым узросце.
Заяўку на ўдзел у нацыянальным адборы даслалі больш за 60 прэтэндэнтак з розных гарадоў Беларусі. Затым журы выбрала 10 самых цікавых сушукальніц тытула. А гонар прадстаўляць нашу краіну на конкурсе выпала Таццяне Брэдзелевай, якая бліскуча справілася, заваяваўшы карону.
Таццяне — 57 гадоў. Яна мадэль age plus. Займае актыўную сацыяльную пазіцыю, лічыць, што адказнасць і абавязак кожнага — зрабіць наша грамадства сапраўды адзіным з роўнымі магчымасцямі для ўсіх. За некалькі гадоў асвоіла бачата, сальсу, займаецца ёгай і тайскім боксам. Яе ўнутраная энергія — шлях да поспеху для заваявання не толькі айчынных, але і сусветных подыумаў.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/korolevoj-mira-stala-57-ti-letnyaya-minchanka/
[2] https://zviazda.by/be/tags/karaleva-svetu
[3] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[4] https://zviazda.by/be/tags/prygazhosc
[5] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-bredzeleva