У бранзалеце Mi Band 6 павінен з'явіцца ўласны GPS-датчык, які дапаможа часткова пазбавіцца ад прывязкі да смартфона. Але гэта не будзе самай ўражлівай асаблівасцю навінкі. Згодна з файламі лакалізацыі праграмы Mi Fit, новы бранзалет атрымае доўгачаканую функцыю адказу на паведамленні прама з бранзалета, паведамляе lifehacker.ru [1].
Згодна з кодам, гэта будзе рэалізавана ў спрошчанай форме: пры атрыманні паведамлення вы зможаце правесці па ім, націснуць «Адказаць» і выбраць адну з некалькіх загадзя зададзеных опцый. Да прыкладу, па змаўчанні будуць такія варыянты:
Гэта вельмі базавыя опцыі — але карыстальнік зможаце наладжваць уласныя хуткія адказы праз Mi Fit. Цікава, што гэта павінна працаваць не толькі з SMS, але і з паведамленнямі з іншых праграм накшталт WhatsApp і Telegram.
Раней паведамлялася, што Mi Band 6 атрымае NFC і датчык SpO2 для вымярэння ўзроўню кіслароду ў крыві.
Спасылкі
[1] https://lifehacker.ru/otvet-na-soobshheniya-mi-band-6/
[2] https://zviazda.by/be/tags/xiaomi