Камітэт дзяржаўнага кантролю на сваім сайце праводзіць інтэрнэт-апытанне аб якасці аказання банкаўскіх і іншых фінансавых паслуг у краіне, паведамляе [1] сайт ведамства.
Мэта апытання - вывучэнне грамадскай думкі ў рамках падрыхтоўкі прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства ў гэтай сферы.
Наведвальнікам сайта кантрольнага ведамства прапануецца адказаць на 14 пытанняў, у тым ліку аб крытэрах выбару банка і банкаўскіх прадуктаў (паслуг); праблемах, з якімі сутыкаюцца кліенты банкаў; недахопах пры аказанні лізінгавых паслуг; навязванні дадатковых паслуг пры заключэнні крэдытнага дагавора; памеры штрафных санкцый за несвоечасовае выкананне (невыкананне) абавязацельстваў перад абслуговым банкам і інш.
Інтэрнэт-апытанне праводзіцца на сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю па 31 сакавіка.
Спасылкі
[1] http://kgk.gov.by/ru/news-press-center-ru/view/komitet-goskontrolja-priglashaet-k-uchastiju-v-oprose-o-kachestve-okazanija-bankovskix-uslug-111481/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kdk