У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі анансавалі багатую перадсвяточную праграму, прысвечаную Міжнароднаму жаночаму дню.
7 сакавіка ў Мастацкім музеі (уваходзіць у склад краязнаўчага), у прыватнасці, арганізуюць майстар-клас Алены Карпіцкай «Карціна з водарам кавы» па роспісе гэтым напоям.
Правядуць гульню «Тайна калекцыі рускага жывапісу».
Аўтар карцін, якія свецяцца ў цемры, Аляксандр Вышка асабіста стане экскурсаводам на сваёй выставе «XIII цуд свету». Што цікава, адбудзецца розыгрыш па ўваходным білеце аднаго з святлодынамічных твораў.
Жанчын заінтрыгавалі і магчымасцю атрымаць кветкі з рук «кавалера эпохі ампір». Рэалізуюць музейшчыкі ў гэты дзень і іншыя вельмі цікавыя ідэі.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/8-sakavika-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/svyata
[3] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk