Пасажырскі цягнік Брэст — Мінск сутыкнуўся са статкам ласёў раніцай 28 лютага побач з чыгуначнай станцыяй Бронная Гара ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Пра гэта паведамілі [1] ў МНС.
Інфармацыя пра інцыдэнт паступіла ў 7:32. У выніку сутыкнення адна жывёла загінула, людзі не пацярпелі. Электравоз атрымаў механічныя пашкоджанні. Затрымка ў руху цягніка склала 50 хвілін.
Прэв’ю: ohotnik.org
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/operativnaya-informatsiya/sutochnye-svodki-mchs/v-rb/342843/
[2] https://zviazda.by/be/tags/les
[3] https://zviazda.by/be/tags/los
[4] https://zviazda.by/be/tags/cyagnik
[5] https://zviazda.by/be/tags/brest