1 сакавіка па выніках таргоў на рынку валют адразу дзве з трох асноўных валют кошыку папаўзлі ўніз.
Паводле дадзеных, апублікаваных на афіцыйным сайце Беларускай валютна-фондавай біржы, амерыканскі долар патаннеў на 0,15 % і страціў 0,0038 пункта. То бок на 13:00 «зялёны» каштаваў 2 рублі 60,19 капеек.
Трэнд на падзенне падтрымаў і еўра, які страціў 0,0255 пункта і паказаў мінус 0,81 %. Зараз гэтую валюту прапануюць набыць па 3 рублі 14,07 капеек.
А вось трэцяя валюта кошыку — расійскі рубель — наадварот, прадэманстраваў рост. За сотню расійскіх рублёў у панядзелак просяць 3 беларускія рублі 51,46 капеек (+0,34 % і 0,0118 пункта).
Вольга АЛЯКСАНДРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-alyaksandrava
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/kursy-valyut