Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка падпісаў указы аб прысваенні спецыяльнай і воінскіх званняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе [1] кіраўніка дзяржавы.
Палкоўнікам Уладзіміру Купрыянюку, Раману Подліневу, Мікалаю Карпенкову, Дзмітрыю Шахраеву, Андрэю Паўлючэнку прысвоена чарговае воінскае званне генерал-маёра. Віктару Лукашэнку прысвоена чарговае воінскае званне генерал-маёра запасу.
Чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі кіраўнік дзяржавы прысвоіў палкоўніку міліцыі Генадзю Казакевічу.
Акрамя, таго Віктар Лукашэнка вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта Беларусі па нацыянальнай бяспецы ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду.
Спасылкі
[1] http://president.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/generalskiya-zvanni-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/prezident-belarusi