Развіццё эканамічнага супрацоўніцтва на ўзроўні прамысловых прадпрыемстваў абмяркоўвалася сёння на сустрэчы пасла Беларусі ў Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргея Цярэнцьева з дзяржаўным міністрам ваеннай прамысловасці Егіпта Махамедам Ахмедам Морсі, паведамілі [1] ў МЗС Беларусі.
Бакі канстатавалі паспяховае ўзаемадзеянне па выніках 2020 года беларускіх і егіпецкіх прамысловых кампаній. Суразмоўцы дамовіліся садзейнічаць далейшаму развіццю ў Егіпце сумесных зборачных прадпрыемстваў па выпуску тэхнікі беларускіх брэндаў.
Акрамя таго, на сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў бліжэйшы час відэаканферэнцый з удзелам прадстаўнікоў профільных міністэрстваў і ведамстваў, а таксама прадпрыемстваў дзвюх краін для абмеркавання алгарытму сумесных дзеянняў у бягучым годзе.
Спасылкі
[1] https://www.mfa.gov.by/press/news_mfa/bac6f538587aebf6.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/egipet-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/supracounictva