Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўхваліў праект пратакола аб унясенні дапаўнення ў міжурадавае пагадненне з Арменіяй аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 1 сакавіка, паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
Дакументам прапануецца вызваліць грамадзян аднаго боку, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі іншага боку, ад рэгістрацыі (пастаноўкі на ўлік па месцы знаходжання) на працягу 30 дзён з даты ўезду. Па заканчэнні дадзенага тэрміну гэтыя асобы павінны зарэгістравацца.
Аляксандр Лукашэнка ўпаўнаважыў Міністэрства замежных спраў на правядзенне перамоў па праекце пратакола і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці.
Прэв’ю: e-cis.info
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/odobren-proekt-protokola-o-vnesenii-dopolneniya-v-mezhpravitelstvennoe-soglashenie-s-armeniey-o-vzaimnyh-bezvizovyh-poezdkah-grazhdan
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/armeniya
[4] https://zviazda.by/be/tags/supracounictva