Кіраўніцтва Twitter абвясціла аб мерах па барацьбе з дэзінфармацыяй пра вакцыны ад COVID-19. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце кампаніі.
У прыватнасці, паведамляецца, што людзі часцяком выкарыстоўваюць платформу як пляцоўку для абмеркавання і пошуку аўтарытэтнай інфармацыі аб грамадскім здароўі.
«Мы будзем адзначаць твіты, якія могуць утрымліваць уводзячую ў зман інфармацыю аб вакцынах ад COVID-19», — адзначаецца ў дакуменце. Дзякуючы раней прынятым мерам, паведамілі ў сэрвісе мікраблогаў, з платформы за распаўсюд дэзінфармацыі аб каранавірусе былі выдалены звыш 8,4 тыс. публікацый.
Таксама ў Twitter уводзіцца сістэма папярэджанняў карыстальнікаў за парушэнне правілаў паводзінаў у сацсетцы. Гэта, па словах кіраўніцтва кампаніі, дазволіць яшчэ больш скараціць распаўсюджванне патэнцыйна небяспечнай і ўводзіць у зман інфармацыі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/twitter-0