Заснавальнік рэдакцыі газеты «Віцьбічы» — Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт і Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў. З ліпеня 2007 года перарэгістраваная ў КВУП «Рэдакцыя віцебскіх гарадскіх газет „Віцьбічы“ і „Вячэрні Віцебск“».
Газету можна прачытаць у аўторак, у чацвер і ў суботу. Агульны наклад парадку 60 тысяч экзэмпляраў. Газета вядомая як стабільна самая тыражная ў вобласці.
Рэдакцыя з 2000 года працуе без датацый з бюджэту.
Усе гады нязменны галоўны рэдактар гэтага друкаванага СМІ — Ніна Уладзіміраўна Тулінава. У 1998 годзе ёй прысуджана званне «Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў». У 2000 годзе ўзнагароджана знакам Міністэрства інфармацыі «Выдатнік друку». У 2011 годзе прысуджана званне «Ганаровы грамадзянін горада Віцебска», узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі». У 2013 годзе ўручаны дыплом Беларускага Саюза журналістаў «Журналіст-настаўнік». Яна таксама лаўрэат звання «Чалавек года Віцебшчыны-2014»...
«Віцьбічы» неаднаразова з'яўляліся пераможцам конкурсаў сярод сродкаў масавай інфармацыі рознага ўзроўню. Так, па выніках за 2016 год рэдакцыя прызнана пераможцам Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ і ўдастоена самай прэстыжнай у Беларусі журналісцкай узнагароды «Залатая літара» за лепшы інтэрнэт-праект — «Віцьбічы»: «Пульс падзей», а таксама стала пераможцам абласнога конкурсу імя Францыска Скарыны.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/gazeta
[3] https://zviazda.by/be/tags/yubiley