Дабрачынная акцыя па юрыдычнай кансультацыі для ўсіх жадаючых пройдзе ў Гомелі 4 сакавіка, паведамілі БЕЛТА [1] ў абласной натарыяльнай палаце.
Удзельнікамі акцыі, прысвечанай Міжнароднаму жаночаму дню, стануць члены Гомельскага абласнога аддзялення Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў. Усіх жадаючых бясплатна пракансультуюць натарыусы Гомельскай натарыяльнай акругі, прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама і абласной калегіі адвакатаў.
Мерапрыемства пройдзе ў публічных цэнтрах прававой інфармацыі пры Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя. У.І.Леніна на пл. Перамогі, 2а. Кансультацыйны цэнтр разгорнецца тут з 16.30 да 18.30.
Як удакладнілі ў натарыяльнай палаце, падобныя акцыі, прымеркаваныя да дзяржаўных святаў і памятных дат, сталі традыцыйнымі. Такія мерапрыемствы садзейнічаюць абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышаюць ўзровень правасвядомасці і прававую культуру.
Прэв’ю: golk.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/gomelskie-notariusy-provedut-besplatnye-juridicheskie-konsultatsii-4-marta-430891-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nataryus