У святочны дзень 8 сакавіка Мінскі заапарк падасць зніжку 50% на квіток ўсім жанчынам, паведамілі ва ўстанове.
«У Міжнародны жаночы дзень кошт квітка для дам будзе зніжаны напалову, — распавялі ў заапарку. — Запрашаем акунуцца ў свет жывой прыроды і атрымаць асалоду ад выдатных жывёл. Не выпусціце свой шанец правесці гэты дзень на свежым паветры і атрымаць мора станоўчых эмоцый».
Нагадаем, нядаўна заапарк перайшоў на вясновы рэжым працы. Цяпер наведвальнікі могуць патрапіць у заапарк з 10.00 да 19.00 штодня. Касы адкрыты да 18.45.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/minski-zaapark-1
[2] https://zviazda.by/be/tags/8-sakavika-0