Сацыяльная сетка Instagram уводзіць функцыю Live Rooms, з яе дапамогай кожны карыстальнік зможа запрашаць у сваю прамую трансляцыю да трох чалавек.
Раней можна было запрасіць толькі аднаго карыстальніка.
Instagram адзначае, што гэта новаўвядзенне падасць карыстальнікам больш магчымасцяў для ўзаемадзеяння са сваёй аўдыторыяй: дазволіць праводзіць ток-шоу ці ладзіць музычныя сесіі. Абнаўленне таксама дапаможа карыстальнікам манетызаваць сваю дзейнасць, гледачы эфіраў змогуць купляць спецыяльныя значкі для падтрымкі ўпадабаных аўтараў. Акрамя таго, можна будзе праводзіць акцыі па зборы сродкаў, перадае kommersant.ru [1].
Спасылкі
[1] https://www.kommersant.ru/doc/4711673
[2] https://zviazda.by/be/tags/instagram-0