Ініцыятыва накіравана на фарміраванне прафесійнай супольнасці аналітыкаў з ліку студэнтаў і магістрантаў, а таксама стварэнне ўмоў для самарэалізацыі моладзі ў галіне інфармацыйна-аналітычнай работы.
У клубе будуць развівацца два кірункі. Адзін з іх, адукацыйны, арыентаваны на падрыхтоўку студэнтаў у галіне даследаванняў і вывучэння актуальных сацыяльна значных праблем. Для членаў клуба падрыхтаваны шасцітыднёвы курс лекцый і семінараў па складанні аналітычных запісак, справаздач і інфармацыйных маніторынгаў. Таксама студэнты будуць вывучаць метады збору, аналізу і апрацоўкі даных. Завершыцца навучанне распрацоўкай індывідуальнага аналітычнага праекта. Напрыклад, гэта могуць быць прапановы па карэкціроўцы работы структур, маладзёжных арганізацый БДУ на аснове аналізу адкрытых даных, грамадскай думкі і замежнага вопыту.
Практычны кірунак прадугледжвае прыцягненне членаў клуба да сумеснай выпрацоўкі сістэмных і навукова абгрунтаваных рашэнняў задач, якія датычацца адміністрацыйнай, адукацыйнай, навуковай і іншай дзейнасці.
Таксама клуб будзе выступаць дыскусійнай пляцоўкай з прыцягненнем знешніх экспертаў для абмеркавання актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і грамадскага жыцця.
Набор у аналітычны клуб плануюць праводзіць раз у год. Ініцыятарам яго стварэння выступіла ўпраўленне экспертнай і аналітычнай работы БДУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/bdu