«Еўрабачанне-2021» пройдзе ў Ратэрдаме ў традыцыйным фармаце, але з захаваннем неабходных супрацьэпідэмічных абмежаванняў. Такую інфармацыю агучылі ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе, перадае [1] агенцтва «Мінск-Навіны».
Пакуль вырашана, што ўсе ўдзельнікі змогуць выступіць на сцэне ўжывую, а колькасць журналістаў і членаў нацыянальных дэлегацый скароцяць.
Перад вылетам канкурсантам рэкамендуюць прайсці пяцідзённую самаізаляцыю. Акрамя таго, яны павінны будуць здаць тэст на каранавірус не пазней чым за 72 гадзіны да паездкі.
Рашэнне аб удзеле гледачоў у мерапрыемстве пакуль не прынята.
«Еўрабачанне-2021» пройдзе 18, 20 і 22 мая.
Прэв’ю: politring.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/evrovideniefoto-https-politring-com-e-no-kolichestvo-chlenov-delegaczij-umenshat/
[2] https://zviazda.by/be/tags/eurabachanne