Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 сакавіка падпісаў указ нумар 76 «Аб афармленні правазасведчвальных дакументаў», паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Указ накіраваны на спрашчэнне працэдур рэгістрацыі зямельных участкаў, прадастаўленых дзяржаўным прадпрыемствам і арганізацыям для абслугоўвання аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і шматкватэрных жылых дамоў, а таксама на зніжэнне кошту гэтых працэдур для названых арганізацый.
Дакумент прадугледжвае спрашчэнне рэгістрацыі зямельных участкаў, прадастаўленых для абслугоўвання эксплуатуемых капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), а таксама зямельных участкаў, якія выкарыстоўваюцца для абслугоўвання дзеючых месцаў пахавання. Спрашчаецца і парадак афармлення дакументаў на неад’емныя часткі шматкватэрных жылых дамоў (гаспадарчыя пабудовы, падвалы, цокальныя паверхі, прыбудовы), калі яны размешчаны за межамі зарэгістраванага зямельнага ўчастка.
Спрошчаны парадак будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2023 года. На гэты ж тэрмін вызваляюцца ад падатку на дабаўленую вартасць работы па ўстанаўленні меж зямельных участкаў, якія прадастаўляюцца для абслугоўвання шматкватэрных жылых дамоў, і па тэхнічнай інвентарызацыі эксплуатуемых аб’ектаў нерухомай маёмасці.
Прэв’ю: aend.de
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/uproshchena-registraciya-otdelnyh-kategoriy-zemelnyh-uchastkov
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukaz