Мінулай вясной грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» разам з валанцёрскай ініцыятывай «Крэатон» пры падтрымцы кампаніі А1 «падключылі» 10 беларускіх птушак да мабільнай сувязі. За 9 месяцаў яны атрымалі больш за 180 тысяч званкоў, паведамілі [1] на сайце АПБ.
З мая па люты на нумары беларускім птушкам патэлефанавалі 183 285 разоў. Самы папулярны абанент — салавей. Яму званілі амаль 37 тысяч разоў. Таксама беларусаў цікавіла, як «размаўляе» шэрая кугакаўка — 26 тысяч званкоў! У тройцы лідараў таксама чорны дрозд — амаль 20 тысяч званкоў.
Радзей за ўсё «размаўлялі» з крапіўнікам. «Пазвані яму, ён такі мілы! Яго нумар +375445006619», — пішуць у АПБ.
Ідэя спадабалася не толькі беларусам. Дзякуючы сацсеткам навіна разнеслася па свеце, у ТikTok нават з’явіўся чэлендж «Патэлефануй сваёй зязюлі». За першыя месяцы працы нумароў беларускіх птушак захацелі пачуць ва Украіне, Расіі, Швецыі, Злучаных Штатах і іншых краінах.
Праект «Выйдзi на сувязь з прыродай!» дазваляе пачуць галасы дзесяці самых распаўсюджаных у Беларусі птушак, для гэтага трэба
Нумары працуюць на пастаяннай аснове. І нават сёння можна набраць улюбёнай птушцы, каб пачуць яе голас.
Спасылкі
[1] https://ptushki.org/news/697584.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/ahovy-ptushak-backaushchyny
[3] https://zviazda.by/be/tags/ptushki