Сродкі ААТ «БМЗ — кіруючая кампанія холдынгу „БМК“» інвесціравала ў ахову працы на працягу мінулага года.
— Больш за 75 % вылучаных фінансавых рэсурсаў былі накіраваны на закупку спецадзення і іншых сродкаў індывідуальнай абароны, правядзенне медаглядаў і забеспячэнне медыкаментамі, а таксама рэалізацыю мерапрыемстваў па паляпшэнні і гарантаванні бяспечных умоў працы завадчан, — адзначае прэс-служба прадпрыемства.
Астатняя частка выдаткаў на ахову працы была выкарыстана на забеспячэнне супрацоўнікаў малаком (раўнацэннымі харчовымі прадуктамі), мыючымі і абеззаражвальнымі сродкамі, а таксама мыццё спецвопраткі і правядзенне даследаванняў працоўных месцаў.
— Калі казаць прадметна пра паляпшэнне ўмоў працы, то ў 2020 годзе на БМЗ было рэалізавана 59 адпаведных мерапрыемстваў. Яны ахопліваюць 21 завадское падраздзяленне і накіраваныя як на гарантаванне дадатковай бяспекі, так і на ўдасканаленне бытавых умоў, — удакладнілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Рэалізаваныя мерапрыемствы дазволілі палепшыць умовы працы і знізіць рызыкі траўміравання на працоўных месцах для 2840 завадчан.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bmz
[2] https://zviazda.by/be/tags/byaspeka