У гэтым годзе Кітай, як чакаецца, ажыццявіць больш за 40 касмічных запускаў. Аб гэтым паведамляецца ў дакладзе, апублікаваным Кітайскай аэракасмічнай навукова-тэхнічнай карпарацыяй (CASC), перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Сёлета будаўніцтва касмічнай станцыі ўступіць у ключавы этап. Кітайскі марсіянскі зонд «Цяньвэнь-1» выканае першую ў гісторыі Кітая місію, якая ўключае арбітальны палёт, пасадку і перамяшчэнне па паверхні гэтай планеты, адзначаецца ў дакладзе.
З дапамогай ракеты-носьбіта «Чанчжэн-5B Y2» вясной плануецца запусціць ключавы модуль кітайскай касмічнай станцыі. Усяго ў 2021-2022 гадах для яе будаўніцтва плануецца ажыццявіць 11 запускаў.
Як адзначаецца ў дакладзе, летась Кітай ажыццявіў 39 касмічных запускаў, накіраваўшы ў космас 89 касмічных апаратаў.
Прэв'ю: factmil.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya