Назіральны савет Парку высокіх тэхналогій прыняў рашэнне аб рэгістрацыі 65 кампаній у якасці рэзідэнтаў ПВТ, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе парку.
«Працягваецца тэндэнцыя актыўнага развіцця стартапаў: больш за палову пачаткоўцаў зарэгістравана ў 2020-2021 гадах. Сёння Парк высокіх тэхналогій аб’ядноўвае 1021 кампанію», — адзначылі ў прэс-службе.
Новымі рэзідэнтамі ПВТ сталі прадстаўнікі розных сфер, сярод якіх медыцына, фінтэх, электронная камерцыя, гульнявая індустрыя, транспарт, прамысловасць і сельская гаспадарка.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/chislo-rezidentov-pvt-prevysilo-1-tys-431144-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pvt