Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка падпісаў указ № 78 «Аб стварэнні і дзейнасці дрэваапрацоўчага холдынгу», паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У адпаведнасці з дакументам акцыі дрэваапрацоўчых арганізацый, якія знаходзяцца ў кіраванні Банка развіцця Беларусі, будуць унесены ў выглядзе неграшовага ўкладу ў статутны фонд ААТ «Івацэвічдрэў». Гэта прадпрыемства стане кіруючай кампаніяй дрэваапрацоўчага холдынгу.
Указам таксама выключаецца з правоў і паўнамоцтваў Банка развіцця кіраванне дрэваапрацоўчымі прадпрыемствамі.<
Кіраўніком дзяржавы пры падпісанні ўказа дадзена даручэнне ўраду сумесна з аблвыканкамамі забяспечыць распрацоўку эфектыўнай стратэгіі развіцця дрэваапрацоўчага холдынгу з кіруючай кампаніяй ААТ «Івацэвічдрэў».
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-podpisal-ukaz-o-sozdanii-na-baze-ivatsevichdreva-derevoobrabatyvajuschego-holdinga-431165-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ivacevichy
[3] https://zviazda.by/be/tags/drevaapracouka