Паважаныя таварышы!
Віншую вас з прафесійным святам — Днём міліцыі.
Кожны з вас штодня знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы са злачыннасцю, справай даказваючы адданасць краіне і народу, захоўваючы пры гэтым прыхільнасць да слаўных традыцый, якія былі закладзены ветэранамі службы.
Асабліва выразна важнасць органаў правапарадку ў забеспячэнні стабільнасці ў нашым грамадстве і бяспекі грамадзян выявілася летась. Гэта, безумоўна, быў адзін з самых складаных перыядаў у біяграфіі беларускай міліцыі. Аднак вы дастойна справіліся з замахамі на канстытуцыйны лад дзяржавы. Да канца выканалі свой абавязак, праявіўшы мужнасць, стойкасць і высокі прафесіяналізм, паказалі сябе сапраўднымі патрыётамі.
Перакананы, вы і ў далейшым будзеце рабіць усё магчымае для таго, каб надзейна абараніць прававыя асновы дзяржаўнага ладу, нейтралізаваць выклікі і пагрозы для эканомікі і мірнага жыцця беларусаў.
Дзякую за сумленную, бездакорную службу.
Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzen-milicyi
[6] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[7] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya