Як паведамілі ў абласным упраўленні ДАІ, 36-гадовы вадзіцель таксі ехаў на выклік па вуліцы Піянерскай у сераду ў 23:50. На пустой у гэты час вуліцы кіроўца не выбраў бяспечную скорасць руху, а ехаў, мяркуючы па ўсім, вельмі хутка, ды ў нейкі момант не справіўся з кіраваннем, вылeцеў адразу на тратуар, потым урэзаўся ў бетонную агароджу, прабіў яе і літаральна ўваліўся ў двор жылога дома.
У выніку — паламаная агароджа і пашкоджаная машына. Пацярпелых у аварыі няма, калі не лічыць стрэс, атрыманы кіроўцам і жыхарамі дома.
Паведамляецца, што вадзіцель прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brest
[2] https://zviazda.by/be/tags/taksi